Усе рубрыкі

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — Васючэнка Пятро

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі Казачныя аповесці.

Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала – і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак.

Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабаль на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым.

З тае пары пачалі казаць: «Зарабіў, як пан Заблоцкі на мыле».

Але гэта даўнейшая гісторыя, хто пра яе не чуў!Ды мала хто ведае пра іншыя прыгоды пана Заблоцкага ды ягонага дружбака пана Кубліцкага. Ото ж былі паны! Колькі яны пазараблялі гузоў на свае галовы – усё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы! І шкода часам іх, ды смех разбірае: ну ж і шалапуты!

pany_kublicki_zmest

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>