Час былы на думкi горкi,
Памiж мной i небам — зоркi.
Не паверыш, свет далёкi
Не кране крылом сарокi.
Слёзы, што з вачэй ляцелi,
У небе мiласцю згарэлi.
Як расінкі ў час світанку
Раніцой амаль на ганку.
Колькi слёз я меў i болю
За народ мой i за волю.
За людзей закатаваных
У белай вопратцы з туману.
Колькi раз сляза злятала,
Калi верш дзiця чытала.
Але тры я помню толькi,
Час былы на думкi горкi.
Сяргей Брандт, 30.10.2013
Каментаваць