Запытаўся чмель у пчолкі:
— Дзе, скажы, жывуць анёлкі?
Пасур’ёзнела пчала
І расказваць пачала:
— Ведаеш, прыяцель чмелю,
У мінулую нядзелю
Дзікі мёд збірала я
Ля крыніцы-ручая.
Раптам бачу: сярод зёлак
На зямлі сядзіць анёлак —
Белакрылы матылёк —
Прыляцеў, відаць, здалёк.
Мёд збіраць я перастала
І анёлка запытала:
— Ты адкуль і дзе твой дом?
— Я анёлак-астраном
Для жыцця свайго планету
Выбраў менавіта гэту.
Абляцеўшы ўвесь сусвет,
Лепшых не знайшоў планет.
Тут я вырашыў застацца,
Справай добраю займацца —
Быць ахоўнікам людзей,
Іх чаканняў і надзей…
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Спявае Наста Някрасава, праект “Мой сябра анёлак” (WZ-Orkiestra)
песні з альбому тут: http://anelak.todar.net/