Усе рубрыкі

Рыбачок — Сяргей Брандт

З ляшчыны змайстраваў вуду, Да нiткi прычапiў кручок. Злавiў сляпня, закiнуў у ваду, Усю сваю прыладу рыбачок.

[…]

Cабачка шакаладнага колеру – Сяргей Брандт

Сабачка з Кiтая, Смачная мянушка. Часопiс гартае, Адтапырыўшы вушка. На тыдзень пытанне- Вага i дыеты. Ён мае жаданне — Схудзець трохi к лету.

Але што не робiць Сабачка з Кiтая, З фальбонак недробных Спаднiчка спадае.

Сядзiць, грызе грушку, Чыхае, злуецца. Мядзведзiк iз плюшу Шарпейкай завецца.

Сяргей Брандт, 27.02.2013

[…]

Ветрык-свавольнік – Сяргей Брандт

Песцiць ветрык дождж i хмары, Заплятае сонцу грыву. Абляцiць за дзень абшары, Пералiча градкi, нiвы. У саганчык — зверху сажа, Што ты робiш там, свавольнiк? Зноў схаваўся, не адкажа, Вось пагнуў лянок на полi.

На рацэ блiскучай — хвалi, Як вяршкi зняў ветрык пену. Вунь курлыча з жаўрукамi, Ды за вёскай сушыць сена:

[…]

Праменьчык і мора – Сяргей Брандт

На дне зялёнага неба, Хаваецца жвавы праменьчык. А ён так наверсе патрэбны, Ад сонейка добры агеньчык. А ён пад зялёнаю тоўшчай Шукае бурштын далiкатны. Ды цёмна там, як доўгай ноччу I свету зямнога не бачна.

I зоркам малым не патрэбны, Да зорак ён сам не прыстане. На дне зяленага неба Праменьчык iмгненна расстане.

Схавае […]