Усе рубрыкі

Заклінанне – Сяргей Брандт

Дзiцячы вясёлы голас Скача жвавым праменчыкам. Дзiцячы вясёлы голас У росных кветкавых венчыках. Дзiцячы вясёлы голас Звiнiць серабром, не сцiхае. Дзiцячы вясёлы голас З твайго вясковага краю.

Сяргей Брандт, 16.03.2013

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка другая

Усё пайшло ўкрыў ды ўкось, Адкуль усё гэта ўзялось? Што здарылася? Вось бяда, Дзён пахмурных чарада.

Абляцеў сад пустацветам, Холадна, не пахне летам. Кветкi яркiя завялi, Злыднi цеплыню схавалi.

[…]

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка першая

Жылi-былi ў Дрывятах, Бацька з маткай, з краю хата. Свiнка, млын ды дзве каровы, Лазня, сена стог i дровы.

Поўны катушок нясушак- Пух ды пер’е для падушак. Сад аж сотак дзесяць мае, Лес да ганку падступае.

Побач з бульбачкай рады I ставок каля вады. Прыбран двор ад смецця, Сонца добрым свецiць.

[…]

Згублены зайка – Сяргей Брандт

Я сядзеў, чытаў газету, Лiпень быў — у палове лета. У парку «жарка», нi душы, Па алейцы пыл шуршыць.

Раптам збоку: «Прывiтанне! Маю я адно пытанне.» Побач хлопык, гадкi тры, Трымае зайку дагары.

[…]