Усе рубрыкі

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка другая

Усё пайшло ўкрыў ды ўкось,
Адкуль усё гэта ўзялось?
Што здарылася? Вось бяда,
Дзён пахмурных чарада.

Абляцеў сад пустацветам,
Холадна, не пахне летам.
Кветкi яркiя завялi,
Злыднi цеплыню схавалi.

злыдни

З рання — сварка, ноччу — слёзы,
Стаяць зданнямi бярозы.
Павуцiнне шэрым мецiць,
А ў хаце поўна смецця.

Журавель рыпiць — сварыцца,
Порча — затхлая вадзiца.
А па хаце, iх не бачна,
Скачуць злыднi, ядуць смачна.

нечисть 2

У нядзелю пры пакупцы
Iх схавалi у торбе з груцай.
I калi не стала снегу,
Пайшлo ўсё амаль без смеху.

Знiклi карпы ля стаўка,
Няма ў кароўкi малака.
Куркi яек не нясуць,
Лiпы з вiшняй не цвiтуць.

I каму зрабiць такое,
Непатрэбнае ды злое?
Мала людзям дабраты,
Можа гэта зрабiў ты?

злыдни4

Сяргей Брандт, 07.03.2013
(Працяг будзе)

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>