Усе рубрыкі

Казка пра тое, як на зямлі з’явіліся злыдні – Сяргей Брандт. Частка першая

Жылi-былi ў Дрывятах,
Бацька з маткай, з краю хата.
Свiнка, млын ды дзве каровы,
Лазня, сена стог i дровы.

Апавяданне вечар

Поўны катушок нясушак-
Пух ды пер’е для падушак.
Сад аж сотак дзесяць мае,
Лес да ганку падступае.

Побач з бульбачкай рады
I ставок каля вады.
Прыбран двор ад смецця,
Сонца добрым свецiць.

У хаце, у куце абразчык,
Абрус шыты ўздоўж качкай.
Стол застаўлены багата
I гасцям заўсёды рады.

Ля пячы вясёлы коцiк
Мые лапкаю жывоцiк.
Рушнiкоў крахмальны хруст,
За вакном — шыпшыны куст.

Пчолкi лётаюць, гудуць,
Грушкi беленькiм цвiтуць.
У лясок раўчук бяжыць,
Ланцужком амаль блiшчыць.

Людi з дабрынёй жывуць,
Хатка — там, тры хаткi тут.
I ў вечар , a не з рання,
Пяюць двары апавяданне.

Апавяданне вечар

Сяргей Брандт, 06.03.2013

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>