«Кось, кось, кось!» — Клiча гучна Антось. «Але я ж не конiк», Здзiўляецца слонiк. «Якiя яны неразумныя дзеткi, Малпе кiдаюць паперу i кветкi. А малпы ядуць смачныя бананы, Не ведаеш? Дык запытайся ў мамы».
Сяргей Брандт, 28.06.2013
|
||||||
«Кось, кось, кось!» — Клiча гучна Антось. «Але я ж не конiк», Здзiўляецца слонiк. «Якiя яны неразумныя дзеткi, Малпе кiдаюць паперу i кветкi. А малпы ядуць смачныя бананы, Не ведаеш? Дык запытайся ў мамы». Сяргей Брандт, 28.06.2013 Дзяўчынка Элен у Парыжы жыве, I кожную ранiцу нешта пяе. Вiсiць галасок жывы над Манмартам, Вясёлая песенка, трошачкi з жартам. У такт з ёй шчабечыць малы верабей, Галубка спытае: “Што будзе далей?” Вясёлыя казкi, жывыя рэпрызы, I сонейка ходзiць па доўгiх карнiзах. Апошняя спроба, увечар — аншлаг, Праграма для дзетак „Вавёрка i грак”. Яе […] Раней, каб атрымаць паштоўку, Цi лiст цудоўны ад сяброўкi, Да пошты мусiў завiтаць, Свой лiст з канвертам адаслаць. Цяпер паштоўка-рарытэт, Бо ёсць у свеце Iнтэрнэт. Сядзi сабе лiсты прымай, Чытай, з сябрамi размаўляй. Берлiн, Варшава, Будапешт, Мiнск, Акапулька, Бангладэш. Паслаў i праз адно iмгненне Сам атрымаў паведамленне. Сяргей Брандт, 27.06.2013 […] •Гарадзiў крот агарод, Ткалi мышы лапцi. Не хацеў смятанкi кот Бо не жыў у хаце. •Таўклi кашу пацучкi, Для маленькiх дзетак. Жабы везлi ад ракi Воз цудоўных кветак. •Упраглiся козы ў плуг, Каб араць балота. Рыбы размаўлялi ўслух З вужам каля плоту. Сяргей Брандт, 27.06.2013 […] |
||||||
Copyright © 2025 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |