Усе рубрыкі

ЭЛЕКТРОННАЯ ПАШТОЎКА – Сяргей Брандт

Раней, каб атрымаць паштоўку, Цi лiст цудоўны ад сяброўкi, Да пошты мусiў завiтаць, Свой лiст з канвертам адаслаць. Цяпер паштоўка-рарытэт, Бо ёсць у свеце Iнтэрнэт. Сядзi сабе лiсты прымай, Чытай, з сябрамi размаўляй.

Берлiн, Варшава, Будапешт, Мiнск, Акапулька, Бангладэш. Паслаў i праз адно iмгненне Сам атрымаў паведамленне.

Сяргей Брандт, 27.06.2013

[...]

КАЗАЧНЫЯ АПАВЯДАННI ПРА ГНОМА I ДЗЯЎЧЫНКУ ПАЎЛІНКУ – Сяргей Брандт

Частка другая А ТЫ ЧАСАМ НЕ З АКАПУЛЬКI? «Вось i скончыўся мой спакой» — уздыхнуў Гном i прысеў на засланы квятастай коўдрай ложак. Ён добра помнiў, як у адзiн вячор стары гаспадар расказаў яму, што ў вялiкiм горадзе ёсць у яго ўнучка. Такая разумная, такая шустрая … Напэўна яе я сёння сустрэў. Пабачым цяпер, [...]