Усе рубрыкі

СЯБРОЎСТВА Ж НЕШТА ЗНАЧЫЦЬ – Сяргей Брандт. Пераклад „От горшка два вершка” Сяргея Новiка

Сын малодшы – шэсць вяршкоў Сябрука сабе знайшоў. Пяты год, Вясёлкiн Саша, Хлапчук суседзяў нашых. На двор гуляць яны iдуць I цацкi розныя бяруць. Затым удвух — дахаты спаць, Каб з ранiцы пачаць гуляць. Вось раз суседскi Саша Зайшоў да хаты нашай. Узяў вядзерца, самалёт, Затым авечку, самаход. Згроб цацкi ў ахапку I сеў […]

ЛIПЕНЬСКIЯ СНЫ – Сяргей Брандт

Плыў лагодны вечар цёплы, Матылькi ляцелi ў вокны. Мялi крыльцi i прасiлiся I цудоўна дзеткам снiлiся. Зверху зорачкi глядзелi, Песенькi цiхенька пелi. Ветрык дзiўны вандравання Прашаптаў зноў: “Да спаткання!”

А ў ложках спалi дзецi У святочным лунным свеце. Матылькi ў сон прасiлiся, Добрай казкай дзеткам снiлiся.

Сяргей Брандт, 09.07.2013

[…]

НАША КРАIНА – Сяргей Брандт

Мы жывём у той краiне, Дзе азёры ззяюць сiнiм. Дзе лясы амаль да неба, Дзе палi паўнюткi хлeбам. Рэк блакiтныя сцяжынкi, Маем кожны год «Дажынкi». А буслы жывуць на хатах, Вучаць лётаць буслянатаў.

Дзе гучыць матулi мова Дзе ўсё заўжды знаёма, Дзе так смачна пахне воляй, Дзе сустрэнуць хлебам з соллю.

Сяргей Брандт, 06.07.2013 […]

КРЭНДЗЕР-ВЭНДЗЕР – Сяргей Брандт

Крэндзер-Вэндзер-Каўбаса, З’еў рашчыны паўваза. Тра кашы лясных грыбоў Праглынуў за „Будзь здароў!” Выпiў дзве вясковых рэчкi, Малака — сто дваццаць глечкаў. Трошкi сена паспытаў, Да вячэры зноў чыхаў.

Зняў вяршкi ўсе з туману Лыжкаю сваёй драўлянай. Затым вёску праглынуў, Прытамiўся i заснуў.

Сяргей Брандт, 05.07.2013

[…]