Усе рубрыкі

МАМА — ЛЕПШАЯ IЗ КВЕТАК – Сяргей Брандт

Мама есць у зубраня, У зайчаня, у кацяня. Слон маленькi мае маму, Пацучок шэры — таксама. Мама ёсць у Эдзiка I ў братоў-мядзведзiкаў. Буслiк мае птушку-маму, Камышовы кот — таксама.

Мамы ёсць заўжды ў дзетак, Мама — лепшая iз кветак. Пчолкi маюць пчалу-маму, Дзіназаўрык Бу — таксама.

Сяргей Брандт, 30.07.2013

[…]

ВОСЬ ДЫК ТРЫНДА – Сяргей Брандт

Мы на лавачцы сядзелi I да вечара трындзелi: — Ёсць у садзе нашым, — Пяе гарэза-Маша, — — Куст смачных парэчак. — Трында, дык лезь пад печак! — А у нас – Барыс смяецца, Ёсць у пунi злева дзверцы. Там ад сена дзiўны дух… Будзеш ты цяпер-пастух! — У мяне, — пачаў Сярожык, […]

МОЦ БОЖАГА СЛОВА – Сяргей Брандт

Слова ад Бога — божае слова, Прымаецца цалкам, а не паловай. Кранае святлом i лагодаю сэрца, I гэта табе, чалавек, не здаецца. Яно з тых нябёс да цябе патрапляе, За шчырасць — аддзяча, за зло — пакарае. З дажджом гэта слова вясеннім пральецца I гэта табе, чалавек, не здаецца.

Як пiльна сочаць з […]

МАЛЕНЬКI НАРОД – Сяргей Брандт

Не гнявiся, Божа! Мы — народ маленькi! Хто нам дапаможа Выйсцi iз калейкi? Моўчкi робiм справу, Лiпкi пот сцiраем. I тваю выяву У хмарах выглядаем.

Дождж iдзе — нам у радасць, Стылы снег – смяёмся. Старых хатак святасць Сцiплае знаёмства.

Ганьбяць нас чужыя I хваробы косяць, Лепшых у дамавiну I iмя не спросяць.

[…]