Усе рубрыкі

IМЯНIНЫ Ў ТАРАСА – Сяргей Брандт

Iмянiны ў Тараса, Запрaсiў ён мо паўкласа. Накрыў стол белай сурвэткай, У глячок паставiў кветкi. Але не ведае Тарас — Да яго ці прыйдзе клас. Многа дрэннага зрабiў — Абзываў, штурхаў i бiў.

«Вось якi ты, iмянiннiк!- Звонка цокае гадзiннiк. Быў бы ты, Тарас, дабрэй, Атрымаў бы шмат гасцей.»

Сяргей Брандт, 05.07.2013

[…]

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ – Сяргей Брандт

Дзень сягоння ўрачысты, Сцяг вiтае ў небе чыстым. Па праспекту парад крочыць, Гараць дзетак малых вочы. Наш арнамент — чырвань з белым, Незалежнасць — шлях да веры. Наша моц заўжды ў яднаннi. Блакiт азёр, пыл скрыжаванняў.

I нечага сядзець у скрусе, Мы — незалежны, мы — беларусы! Пацягне свежым старое поле, Наш не сагнеш […]

ДРАЖНIЛКI АД ШКАДЛIВАЙ СВIНКI – Сяргей Брандт

Частка трэцяя А якi хлапец скупы, Дурны, сквапны i рабы.

Падманулi цяльпука На чатыры жабрака. На мурзатую цялушку, На бабон i на падушку.

А (iмя….) — злодзей Да нас не заходзiць. Бо сцягнуў дзiравы жбан, Атрымаў у лоб шчалбан.

Ты — крыклiвая сарока, Як рапуха-крывабока. Калi можаш — даганi, Па ўспаханнай раллi.

Сяргей Брандт, […]

ТРАКТАР «БЕЛАРУС» – Сяргей Брандт

Жыу ў вёсцы конь стары, Ен араў, вазiў малых. Дровы з лесу, сена з поля, Вось канька старога доля.

А цяпер конь iз жалеза, Зямлю плуг, як масла рэжа. Цягне цэглы цяжкай воз, У спякоту цi ў мароз. Гэты „конь“ завецца трактар — Тэхналогiй новых фактар. Ён не есць, не п’е, не спiць, Да […]