Усе рубрыкі

ЛЯСНАЯ БАНЯ – Сяргей Брандт

У кустах, сярод затоняў, Янот мые лапкай скронi. Чэша шорстку небарака, Бо наеўся смачных ракаў. Хвост рабы ў вадзе палошча, Спiнку лапухамi хвошча. Быццам у сапраўднай банi, Пад лазовымi кустамi.

Выглянуў з аiру кот: „Ты паспеў памыць жывот? Выцер мохам сухiм вушкi? Да вады iдуць цялушкi.

Туман вiльготны ля ракi, Спяць у вадзе […]

ЦIКАВЫЯ ГIСТОРЫI НАНАЧ АД РЫСЬКI. ЦЮ́РЛI-ЦЮ́РЛI… .. – Сяргей Брандт

Цю́рлі-цю́рлі, вось дык лiха — Вараць зайцы квас зайчыхам. З ячмяня, з акрайцаў хлеба, Смачны дух ляцiць да неба.

Каля рэчкi воўк злуецца: «Квасу зноў не дастанецца. Выпiлi бабры, вавёркi… Толькi дым над полем горкi.» Цю́рлi-цю́рлi, жарт не лiха — Вараць зайцы квас зайчыхам. Воўк прышоў, зайцы — у норах I сядзяць да першых […]

ЦIКАВЫЯ ГIСТОРЫI НАНАЧ АД РЫСЬКI. ТАМ, ДЗЕ НЯМА СЦЯЖЫН-ДАРОГ… – Сяргей Брандт

Там, дзе няма сцяжын-дарог, Ляжыць вiльготны мяккi мох. Там — сосны мачтамi ўвысь, Спадар-мядзведзь, ахоўнiк-рысь.

Там — птушак зранку адгалоссе, Як быццам зноў чакаюць восень. Дзе спяць у гушчары туманы I з поля цягне льном духмяным. Там — людзі кажуць:“Налiбокi Хаваюць смутак у аблокi.” Там — дождж грыбны ў кроны б’ецца, Раўчук павольнай песняй […]

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка шостая. Вадзянік Вадзянік у славянскай міфалогіі — дух вады, гаспадар вадаёмаў. Боства, якое з непрыяззю адносіцца да чалавека. Паводле павер’яў, тапельцы робяцца слугамі вадзяніка. Упадабанае месца гаспадара вадаёмаў — рачны вір. Найдужэйшымі лічыліся вадзянікі крыніц, бо ў адпаведнасці з традыцыйнымі вераваннямі, крыніцы з’явіліся ў выніку ўдару маланкі бога Перуна. Вадзянік клапоціцца пра жыхароў […]