Усе рубрыкі

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка шостая. Вадзянік
Pereezd3
Вадзянік у славянскай міфалогіі — дух вады, гаспадар вадаёмаў. Боства, якое з непрыяззю адносіцца да чалавека. Паводле павер’яў, тапельцы робяцца слугамі вадзяніка. Упадабанае месца гаспадара вадаёмаў — рачны вір. Найдужэйшымі лічыліся вадзянікі крыніц, бо ў адпаведнасці з традыцыйнымі вераваннямі, крыніцы з’явіліся ў выніку ўдару маланкі бога Перуна.
Вадзянік клапоціцца пра жыхароў рэк і азёр, пасвіць статкі рыб на дне вадаёма. Любімая рыба вадзяніка — сом. Яна якраз і дастаўляе вадзяніку тапельцаў. Вадзянік кіруе ўсімі жыхарамі вадаёмаў: русалкамі, вадзяніцамі і г.д. Часам ён плавае на чурбане і на карчы каля млыноў. Гэта голы стары, ўвесь у ціне, падобны звычаямі сваімі на лесуна, але ён не аброс поўсцю, не назойлівы, нярэдка нават з ім лаецца. Ён нырае і можа жыць у вадзе на працягу некалькіх дзён, а на бераг выходзіць па начах.
Вадзяны — даволі нясмелы стары, які адважны толькі ў сваім царстве, а там, калі ўзлуецца, хапае купальнікаў за ногі і топіць іх, асабліва такіх, якія ходзяць купацца без крыжа ці ж позняй восенню. Ён звівае сабе з зялёнай кугі баярскую шапку, абвівае ціну вакол пояса і палохае жывёлу ля вадапою.
У ціхую месяцовую ноч, ён часам, бавячыся, пляскае далонню па вадзе і гэты гул на плёсе чутны здалёку. Народная пагалоска дапаўняе наступныя дэталі: аброслы, вірлавокі, з зялёнымі валасамі, з барадой, вусамі, і хвастом рыбы, у якую здольны ператварыцца. Часам, прымае выгляд чалавека і тады мала чым адрозніваецца ад звычайнага мужчыны. Выдае вадзяніка толькі тое, што з левага крыса яго адзення бесперапынна крапае вада. Зусім рэдка вадзяны пакідае свае ўладанні. Калі ён за штосьці злуецца на людзей, то пачынае палохаць іх і хапаць за ногі ў час купання. Гэтак жа ён псуе млын і можа перашкаджаць рыбнай лоўлі.
Сяргей Брандт, 07.08.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>