Усе рубрыкі

ЗОРАЧНАЯ ДОЛЯ — Сяргей Брандт

Зорка зваліцца з нябёс Кропкай жоўтай ў авёс. Вось дык зорачная доля — З хмар уніз, як смецце ў поле.

Што зорцы цёплая зямля, Ёй нават кветкі не радня. Праляціць, міргне агеньчык, Нават травы не ўкленчаць.

Амаль да ранку праляжыць І як вугольчык дагарыць. Вось дык зорачная доля — З хмар уніз, […]

ДА ПАБАЧЭННЯ — Сяргей Брандт

Вечар напіша з туманам Верш пра лясное здарэнне. З світанкам гаротна-цьмяным Адыйдзе. Да пабачэння.

На канюшыне роснай Сляды застануцца з ценню. Вытканы срэбрам дзівосным На памяць. Да пабачэння.

Сонца фарбуе лагодна Хваін заімшэлых карэнне. З ласкай матухны роднай Да вечара. Да пабачэння.

Сяржук Жменя, 05.05.2014

[…]

РАДАЎНIЦА. ДЗЯДЫ — Сяргей Брандт

Памiнаем сваiх бацькоў На зямлi словам родным. Май над полем iзноў Грэе нечым лагодным.

Памiнаем усiх, хто жылi — Гэта добры наш звычай. Ходзiць грак жывы па раллi I як быццам iх клiча.

Сабралiся ўсе ля магiл, Выпiлi чарку i трохi паелi. Для памёршых бацькоў сваiх Трошкі у голас запелi.

Цiха пайшлi […]