|
Гiсторыя, якая вельмi падобная на казку
Гэта былi тыя часы, калi простыя людзi жылi побач са старажытнымі багамi. Арэ мужык зямельку цi збiвае ў валкi скошаную канюшыну, багi заўсёды побач з iм то ў вобразе шэрага зайца пад зялёным кустом, то ў вобразе гаварлiвай вясёлай птушкi ў сiнявокiм небе. Пойдзе дзеўка па […]
Прыцягнуць водар ад ракi Духмяных траў, смалiстай хвоi, На сваiх крыльцах матылькi I растрасуць з дажджом па полi.
Вясёлкi дзiўнай круглы дах Над лесам сцягам застанецца. I з родным спевам на жнiвах Кране абшар лагодна сэрцы.
Дзень за пагоркам прападзе, Пракрочыць пыльна па сцяжынцы. А зорак жменька на вадзе Прымерыць вабныя хусцiнкi.
Такi […]
Ішла ў дзіцячы сад дзяўчынка Алёнка са сваімі лялькамі — Медзведзянем і Ліскаю. І трэба было ім перайсьці вуліцу. Вось і кажа дзяўчынка Алёнка Лісцы з Мішам: — Не ідзіце цяпер, бо трэба чакаць, пакуль светлафор зяленым святлом засвеціцца. — А калі мы хуценька? — адказваюць Ліска з Мішам. Ды й пабеглі. А ехаў […]
СУЧАСНАЯ КАЗКА Ў ПАМЯЦЬ МАЛЕНЬКАГА ХЛОПЧЫКА ПЕЦI НАДТОЧАГА УСТУП За чалавечыя нявiнныя душы, амаль трыдцаць тысячагоддзяў, вядуць несканчаемую смяротную барацьбу памiж сабой толькi дзве сiлы — Святло i Цемра. Які бок прымеш ты, новы чалавек, калi народзiшся? Што табе болей спадабаецца — несцi ў сабе светлыя пачуццi i мары для ўсiх цi, зрабiўшы сваё […]
|
|