Усе рубрыкі

ЛIХТАРЫК НЯБЕСНАГА СУМЛЕННЯ — Сяргей Брандт

СУЧАСНАЯ КАЗКА Ў ПАМЯЦЬ МАЛЕНЬКАГА ХЛОПЧЫКА ПЕЦI НАДТОЧАГА
УСТУП
За чалавечыя нявiнныя душы, амаль трыдцаць тысячагоддзяў, вядуць несканчаемую смяротную барацьбу памiж сабой толькi дзве сiлы — Святло i Цемра. Які бок прымеш ты, новы чалавек, калi народзiшся? Што табе болей спадабаецца — несцi ў сабе светлыя пачуццi i мары для ўсiх цi, зрабiўшы сваё сэрца каменным, застацца назаўсёды ў бяздоннай цемры абыякавасцi? Гэта пытанне заўжды будзе стаяць перад кожнай маленькай iстотай, якая паспрабуе прыйсцi ў наш свет з далёкiх i мудрых нябёсаў. Дабро, Сумленне, Мiласэрднасць ляжаць на адных шалях вагаў, на другiх – Хлусня, Зло, Абыякавасць. Калi ўсё гэта мае раўнавагу, то на Зямлi iснуе мiр i цiшыня, людзi добрыя i ўважлiвыя, iх словы i пачуццi напоўнены павагай i пяшчотай. Льецца вясёлая музыка i гучыць iскрысты смех. Але, калi раўнавага парушана, болей чорнага змроку чым святла, то нешта дрэннае робiццца з людзьмi — не разумеюць яны нiчога: нi добрых слоў, нi свайго сэрца, з нейкай глумлiвай усмешкай пачынаюць яны пралiваць кроў братоў сваiх родных. Хлусня заплюшчвае iм вочы лiпкiмi ад гадкiх спраў далонямi i становяцца тыя людзi на страшных пачвар падобныя. Плач ляцiць над абмерлай зямлёй, сцелецца над полем смуродны дым пажарышч – гэта вайна палiць хаты i гонiць народ у палон. Чорныя папяловыя хмары зацягваюць блакiтны далягляд i няма веры ў тое, што будзе цяпер, як раней — усе добра. Вось тады, калi ўсё пагубляла апошнюю надзею, пасылаюць нябёсы на зямлю, яркi Лiхтарык Нябеснага Сумлення. Ён гарэзлiвай зорачкай скацiцца ўнiз, туды, дзе вельмi патрэбна раўнавага памiж Змрокам i Святлом. А колькi яму там на зямлi быць — нiкому не вядома, напэўна пакуль не зробiць сваю справу, не кране здранцвелыя людскiя сэрцы сваiм маленькiм полымем надзеi, пакуль не стануць людзi больш шчырымі да чужога гора.

Firefly_1

ЛЮДЗI, Я ПАДАРУЮ ВАМ НАДЗЕЮ!

Ёсць у Заходняй Беларусi адно маленькае мястэчка. Маленькiх мястэчак навокал, канешне, шмат, але гэтае нейкае асаблiвае — з усiх бакоў яго ахоўвае старажытны хваёвы лес, а побач — вялiзарным люстэркам ляжыць, рукамi людзей зробленае, маленькае блакiтнае мора, празванае сваім народам Вiлейскiм. Можа за тое, што побач цячэ рэчка Вiлiя, а можа за назву самога мястэчка, што побач з гэтай рэчкай стаiць. На дне гэтага мора, пад цяжарам цёмнай вады, як кажуць старыя людзi, засталiся палi з вёскамi, лясы са сцяжынкамі ды ўзгоркi з крушынамi i вялiкае мноства таямнiчых падзей. Можа за гэта так спадабаецца нябёсам маленькае мястэчка Вiлейка, бо кожны вечар рассцiлаюць яны свой зорны святочны абрус толькi над iм. Здараецца, што зорка iскравай кропкай ляцiць з абруса нябеснага ў халодную ваду, але здараецца яна ляцiць i трапляе ў комiн хаты i там нараджаецца новае жыццё.
Так было i ў той дзень шэсць гадоў назад. Зорка зляцела з нябёс, трапiла ў комiн адной з хат i там нарадзiўся маленькi цудоўны хлопчык. Нованароджаны атрымаў імя Пеця. Усё было добра ды хлопчык адразу захварэў вельмi цяжка. Чаго толькi бацькi не рабiлi, каб сыну дапамагчы i да лекараў розных вазiлi i да шаптух старых — усё дарэмна. Хвароба была невядомая — у маленькага Пецi скура не адрознівалася па таўшчынi ад скуры матылька, такая ж тонкая i крохкая. А гэта — бясконцы боль кожную хвiлiнку, кожнае iмгненне… Ды толькі заўважыў нехта — дзе гэты хлопчык не з’яўляўся, раптоўна неяк змаўкалi спрэчкi, пераставалi гучаць дрэнныя словы, людзi рабiлiся шчырымi i ўдзячнымi. Сапраўдны цуд!
Ужо мiнула чатыры гады, а хвароба нават на крок не адпусцiла ад сябе малога. Тыя, каму хлопчык прынёс святло ў сэрца, пачалi грошы на замежных лекараў збiраць. А што замежжа, калi ўсе пад цемрай непрагляднай там жывуць, толькi грошы там усiм правяць i нiякiх шчырых адносiн паміж людзьмі няма, як i месцу для мiласэрнага пачуцця. Не дапамаглi яны нiчым, як толькi мацi хлопчыка не маліла і не прасiла. Няма грошай — няма нi лекаў, нi новай скуры. Пазiраючы ўнiз на Пецю, цiхенька плакалi зорачкi, а нябёсы запамятавалi пра свой святочны абрус. Жыццё для другiх цякло сваёй калейкай, пачалася вайна на славянскай зямлi, пралiлася першая кроў. I ў канцы вясны, хлопчык Пеця, якi прайшоў доўгiм шляхам несцярпiмага болю, ні разу не апусцiўшы да долу Ліхтарык Нябеснага Сумлення, памёр.
Застылi ў смутку палi i лугi, прыцiх птушыны свiст, навальніца раскалола нябёсы i затапiла слязьмi абшары. Спi, маленькi Лiхтарык, цяпер без болю. Дзякуй табе за твой падарунак. Святло нiколi цябе не забудзе.
P.S. Свет пакуль не атрымаў сваёй раўнавагі i колькi яшчэ патрэбна задзьмуць нябесных лiхтарыкаў, як Пеця Надточы, каб ён зноў стаў тым, якiм быў раней?

Сяргей Брандт, 04.06.2014

1 казачнік нешта сказаў ЛIХТАРЫК НЯБЕСНАГА СУМЛЕННЯ — Сяргей Брандт

  • Наталiя

    Прачытала.. Засталося шмат “але” пасля. Так, напрыклад, Пеценька мог карыстацца толькi замежнымi сродкамi для бясконцых перавязак, мазямi для загойвання шматлiкiх ран i яшчэ шмат чаго яму было патрэбна кожны дзень. I чамусьцi замежжа, якое жыве “пад непрагляднай цьмой”, магло яму гэта даць. Людзi з цемры, кажучы Вашай мовай, дапамагалi у гэтым, не заставалicя абыякавымi. Хто чым мог: хто грашыма, хто медыкаментамi, хто жыллём, хто словам добрым… А на светлый радзiме для маленькага хлопчыка не знайшлося сваечасовай квалiфiкаванай медыцынскай дапамогi, неабходных лекау i сучасных перавязак (iх тут не вырабляюць). Спiс можна прадоужыць… Чамусьцi там, у “цемры”, такiя дзеткi атрымлiваюць усе неабходнае бясплатна, дзяржава не кiдае iх сам насам з гэткай хваробай, ёсць iнстытут, якi займаецца iмi i дзе быу наш Пеценька.
    Час iдзе i такiя дзеткi з’яуляюцца зноу i зноу сярод нас. I усе гэтак жа застаюцца без дапамогi, без сродкау да iснавання, без неабходных лекау… Няма нават адзiнай iнфармацыйнай базы па iм!
    Душа балiць… А Пеця нiкуды не сыйшоу. Ён i далей жыве у кожным сэрцы, у кожнай душы, якую закрануу сваiм крылцам! Дзякуй яму за усё!!! I даруй!

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>