Усе рубрыкі

Андрэй Мясткоўскі. ЗЯЛЕНЫ СВЕТЛАФОР.

Ішла ў дзіцячы сад дзяўчынка Алёнка са сваімі лялькамі — Медзведзянем і Ліскаю. І трэба было ім перайсьці вуліцу. Вось і кажа дзяўчынка Алёнка Лісцы з Мішам:
- Не ідзіце цяпер, бо трэба чакаць, пакуль светлафор зяленым святлом засвеціцца.
- А калі мы хуценька? — адказваюць Ліска з Мішам.
Ды й пабеглі.
А ехаў па дарозе Зайчык на машыне. Ен ехаў вельмі хутка і не паспеў затармазіць.
Бачыце: у Зайчыка разбіта вушка, Мядзведзяняці лапу адарвала, Лісцы — хвосцік.
Прыехала хуткая дапамога.
Забраў лекар Мішку, Ліску і Зайчыка і павёз у бальніцу.
Плача Ліска. Плачуць Мішка з Зайчыкам.
Ўжо не гуляюць яны ў двары, а ляжаць у бальніцы.
Вельмі шкада іх дзяўчынцы Алёнцы.
- Больш ніколі-ніколі не буду так вуліцу пераходзіць, — кажа дзяўчынцы Аленцы Мішка.
- І я… — абяцае Ліска.
І ўжо цяпер, сапраўдна, як выйшлі яны на вуліцу, то чакаюць, калі на светлафоры будзе зяленае святло.
- А цяпер хадзем, — кажа дзяўчынка Алёнка.
І яны пайшлі. А ў дзіцячым садку распавялі дзеткам, калі можна пераходзіць вуліцу: толькі тады, як светлафор зяленым агеньчыкам засвеціцца.

(Пераклад з украінскай Максіма Надтачэя.)

 

Сказ са словам зяленыЗагадки пра светлафор на беларускай мовеЗагадки пра светлафор на беларускай мовеЗагадки пра светлафор на беларускай мовеАндрэй мясткоускi зялены светлафорСказ са словам зяленыСказ са словам зяленыЗагадки пра светлафор на беларускай мовеЗагадки пра светлафор на беларускай мовеЗагадки пра светлафор на беларускай мовеАндрэй мясткоускi зялены светлафорСказ са словам зялены

 

ужо 3 абмяркоўваюць Андрэй Мясткоўскі. ЗЯЛЕНЫ СВЕТЛАФОР.

  • єmaxx-pekines1978

    Трэба каб вучылі дзеці правіла дарожнага руху.

  • Алена Церашкова

    Спадарства, “свЕтлафор”. Рэдактара на мыла!!!!!

  • maxx-pekines1978

    Навошта “на мыла”? Ўжо ўсё паправіў… Таму шчыра прашу вас, калі ласка: не судзіце паспешна, як казаў калісці кардынал Рышэлье!

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>