Ветры з поўначы злуюцца, снег з палёў мятлой змятаюць,
Хмары белага бяссмерця на вiлах у неба падымаюць.
Гурбай снежнай гэтай хмары ападуць начным распадкам,
Праз мароз нiхто не пройдзе, дагарыць свячным агаркам.
З завiрухай ваўкi выюць, след кароткi — мчыцца зграя,
Жах пад скуру зверам лезе, на скаку кроў застывае.
Сiлай грубай, невядомай гне хмызняк рачны да долу,
Стон ляцiць знямеўшым крыкам i маўчаць зусiм анёлы.
Вой, як плач, крыламi птушкi, замярзаюць нават слёзы,
Iз абшар, зажатых цемрай, уголас моляцца бярозы.
Не наступiць пэўна ранак, рвуцца думкi ў немым хрыпе,
I заплюшчыць зiма вочы, снегам цяжкiм шлях прысыпе.
Шчасце тым, хто пранясецца праз ваўкоў, праз завiруху,
Не памрэ хто, не укленчыць, не парве мароз падпругу…
Вунь блiшчаць чырвонай марай вокны ў хаце каля лесу
I адступiць зграя разам — ваўкi на хутар не палезуць.
Сяргей Брандт, 29.10.2013
Каментаваць