У суботу роўна апоўдні стартавала народнае галасаванне за лепшага тэлевізійнага вядучага Беларусі. Гэта адна з самых прэстыжных намінацый нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня». На сайце тэлеканала СТВ, які ў гэтым годзе адказвае за арганізацыю фінальнага шоу-2016, можна прагаласаваць за любімага вядучага (http://www.ctv.by/oprosy/kto-poluchit-priz-zritelskih-simpatiy).
У рамках выставы «СМІ ў Беларусі» было намінавана 22 персаналіі з усіх цэнтральных тэлеканалаў краіны.
У ліку намінантаў усімі любімыя вядучыя тэлеканала “Беларусь 3” Алена Трацэнка, якая кожную суботу заклікае размаўляць па-беларуску, і Уладзімір Варанкоў, самы папулярны мядзведзь краіны, які жадае “Дабранач!” кожны дзень у 20:40 маленькім тэлегледачам у праграме “Калыханка”.
Галасаванне на сайце будзе закрыта 19 мая ў 12:00. На наступны дзень пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў усіх намінацый Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня». Цырымонія на гэты раз адбудзецца ў Палацы Рэспублікі.
Каментаваць