Усе рубрыкі

…А нядоўга я вісеў — вецер дунуў, я зляцеў!

Беларускія лічылкі

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Шэсьць, сем, восем, дзевяць, дзесяць,
Цар казаў мяне павесіць,
А нядоўга я вісеў:
Вецер дунуў — я зляцеў!

***

Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсьць, сем, восем,
Мы, цябе, стукач, папросім.

***

Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсьць, сем, восем,
Выйшла баба з доўгім носам,
А за бабай сівы дзед,
Колькі дзеду таму лет?

***

Раз, два, тры, чатыры,
Мы стаялі на кварціры,
Чай пілі, кружкі білі,
Па капейцы заплацілі.
Адам, Сцяпан, падай стакан!
Падай лімон — убірайся вон!

***
Раз, два, тры, чатыры,
Мяне грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
Толькі поплясы скакаць.
Я скакала, я скакала,
Сабе ножаньку зламала.

***

Раз, два — кружава,
Тры, чатры — пачапілі,
Пяць, шэсьць — кашу есьць
Сем, восем — сена косім,
Дзевяць, дзесяць — грошы весіць.

Грош згубілі, два знайшлі —
У карчму ўсе пайшлі:
Чай п’юць, кубкі б’юць,
На стол грошыкі кладуць

***

Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

***

Раз, два, тры, чатыры, пяць —
Я ўжо іду шукаць.
Хто перада мной стаіць,
Той ў агне гарыць.
Раз, два, тры —
Гэта, пэўна, будзеш ты.

***

Ляцеў лебедзь,
Лічыў дзесяць,
Цар хацеў мяне павесіць,
А царыца не дала
І павесіла цара.
Цар вісеў, вісеў, вісеў
І ў памыйку уляцеў,
Усю памыйку аблізаў
І спасіба не сказаў.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>