Усе рубрыкі

Кук-мак, кук-мак, выбірай адзін кулак!

Беларускія лічылкі. Ілюстрацыя: В.Дубінін

Курыца-квактуха
Вадзіла дзяцей
Каля кляцей.
Квох — сесьці
На красным месці,
Яечка зьнесці.

***

Бегла курка па таку,
Па зялёным табаку,
Ела цукар і мядок,
Адчапіся, каралёк.

***

Хадзіў бусел па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў, не знайшоў
І заплакаў дый пайшоў.

***

Чыкеньчыкі, пікеньчыкі,
Ляцелі галубеньчыкі.
Чыкін, пікін,
Пальчык выкінь.

***

Ішла кукушка міма сеці,
А за ёй пішчалі дзеці.
Кук-мак, кук-мак,
Выбірай адзін кулак.
Ку-ку, ку-ку,
Прынімай адну руку.

***

Выйшла курыца з-пад сеці,
А за ёю — злыя дзеці.
Кох-кох, адзін здох.

***

Шла квактуха міма сеці,
Сама села на павеці.
Кох-кох-кох,
Адзін цыплёнак здох!

***

Нітачка, іголачка,
Ці-ці-ці,
У-ля-ці!

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>