Усе рубрыкі

Агурэчак, агурэчак, ты не йдзі на той канечак!..

Цынцы-брынцы, балалайка,
Цынцы-брынцы, паіграй-ка.
Цынцы-брынцы, не хачу,
Цынцы-брынцы, спаць хачу.
Цынцы-брынцы, хто стучыць?
Цынцы-брынцы, дзевачка.
Цынцы-брынцы, як завуць?
Цынцы-брынцы, Евачка.

***

Кацілась каляска
Па сінім масту,
Мост праваліўся,
Каляска — ў ваду.
Не жалка каляскі,
Не жалка маста,
А жалка царэўны:
Яна малада.

***

Ішла дзевачка па рынку,
Наступіла на карзінку.
У той карзіначцы табак,
Хто закурыць, той дурак.

***

За сцяклянымі дзвярамі
Стаіць Мішка з пірагамі.
— Здраствуй, Мішанька, дружок,
Колькі стоіць піражок?
— Тры капейкі з палавінай,
Ухадзі, дурак, з дубінай.

***

Дзядзя Коля — велікан,
Уваліўся у стакан.
У стакане малако,
Дзядзя Коля ко-ко-ко.

***

Йшла Малання з доўгім носам,
Падышла ка мне з вапросам:
— Што рабіць мне з гатым носам?
— Ідзі ў магазін,
Купі керасін,
А патом, а патом
Адсячы тапаром.

***

Не хадзі на той канечык...

Агурэчак, агурэчак,
Ты не йдзі на той канечак:
Там бабкі жывуць,
Табе хвосцік адарвуць.

***

Дзеці, дзеці, дзетвара,
Уцякайце са двара!
Хто не захаваецца,
Крычыць “ура!”

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>