Усе рубрыкі

Агурэчак, агурэчак, ты не йдзі на той канечак!..

Цынцы-брынцы, балалайка, Цынцы-брынцы, паіграй-ка. Цынцы-брынцы, не хачу, Цынцы-брынцы, спаць хачу. Цынцы-брынцы, хто стучыць? Цынцы-брынцы, дзевачка. Цынцы-брынцы, як завуць? Цынцы-брынцы, Евачка.

***

Кацілась каляска Па сінім масту, Мост праваліўся, Каляска — ў ваду. Не жалка каляскі, Не жалка маста, А жалка царэўны: Яна малада.

***

Ішла дзевачка па рынку, Наступіла на карзінку. У той карзіначцы [...]