Усе рубрыкі

Андрэй Мясткоўскі. ЗЯЛЕНЫ СВЕТЛАФОР.

Ішла ў дзіцячы сад дзяўчынка Алёнка са сваімі лялькамі — Медзведзянем і Ліскаю. І трэба было ім перайсьці вуліцу. Вось і кажа дзяўчынка Алёнка Лісцы з Мішам:
- Не ідзіце цяпер, бо трэба чакаць, пакуль светлафор зяленым святлом засвеціцца.
- А калі мы хуценька? — адказваюць Ліска з Мішам.
Ды й пабеглі.
А ехаў па дарозе Зайчык на машыне. Ен ехаў вельмі хутка і не паспеў затармазіць.
Бачыце: у Зайчыка разбіта вушка, Мядзведзяняці лапу адарвала, Лісцы — хвосцік.
Прыехала хуткая дапамога.
Забраў лекар Мішку, Ліску і Зайчыка і павёз у бальніцу.
Плача Ліска. Плачуць Мішка з Зайчыкам.
Ўжо не гуляюць яны ў двары, а ляжаць у бальніцы.
Вельмі шкада іх дзяўчынцы Алёнцы.
- Больш ніколі-ніколі не буду так вуліцу пераходзіць, — кажа дзяўчынцы Аленцы Мішка.
- І я… — абяцае Ліска.
І ўжо цяпер, сапраўдна, як выйшлі яны на вуліцу, то чакаюць, калі на светлафоры будзе зяленае святло.
- А цяпер хадзем, — кажа дзяўчынка Алёнка.
І яны пайшлі. А ў дзіцячым садку распавялі дзеткам, калі можна пераходзіць вуліцу: толькі тады, як светлафор зяленым агеньчыкам засвеціцца.

(Пераклад з украінскай Максіма Надтачэя.)

 

IMG_0001IMG_0002IMG_0003IMG_0005IMG_0006IMG_0007IMG_0008IMG_0010IMG_0012IMG_0014IMG_0015IMG_0016

 

ужо 3 абмяркоўваюць Андрэй Мясткоўскі. ЗЯЛЕНЫ СВЕТЛАФОР.

  • єmaxx-pekines1978

    Трэба каб вучылі дзеці правіла дарожнага руху.

  • Алена Церашкова

    Спадарства, “свЕтлафор”. Рэдактара на мыла!!!!!

  • maxx-pekines1978

    Навошта “на мыла”? Ўжо ўсё паправіў… Таму шчыра прашу вас, калі ласка: не судзіце паспешна, як казаў калісці кардынал Рышэлье!

Каментаваць єmaxx-pekines1978 Скасаваць камментар

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>