Сядзіць немец на паліцы,
Лічыць дзеці на вуліцы:
Айн, цвай, драй —
Міша вылятай.
***
На стале ляжала міна,
Па-нямецку гаварыла:
— Энік, бэнік, шмык,
Выйдзі, маленькі мужык.
***
Сядзіць зайчык на прыпечку,
Лічыць дзяцей па-нямецку:
— Сьцяпан, Лявон,
Выйдзі вон.
***
Цок-цыгірок,
Пана фіда-футарок.
Прэла, гарэла.
Вусь, барадусь,
Кіслы квас,
Лаві нас!
***
Анцы-цванцы,
Трынцы-ярынцы,
Пятым-ладым,
Шуктым-буктым,
Дэвір-дэкс!
***
Эна, бэна, рэсь,
Кэнтар, мэнтар, жэсь,
Эна бэна, раба,
Кэнтар, мэнтар, жаба.
***
Э-ката , пэ-ката, мэ,
Абель, дабель, далінэ,
Ікі, пікі, гармацікі,
Клёнц, бонц, заёнц.
***
Эні-бэні, тры канторы,
Сахар, махар, паміноры,
Ас, бас, кіслы, квас,
Выбірайся, чорт, ад нас.
***
Эні, бэні, тры капторы,
Мы спаймалі ў лесе вора,
Сталі думаць і гадаць,
Як нам вора пакараць.
Мы звязалі рукі, ногі
І пусцілі па дароге.
Хто ні едзе, хто ні йдзе,
Па капеечцы кладзе.
Нам капеечка не нада,
Зажмурыцца вору нада.
***
Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пёк, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.
***
Ані-бані, што пад намі,
Пад жалезнымі стаўпамі?
Сіта, пліта, квас,
Адыдзі, дурак, ад нас.
***
Эні-бэні, лікі-факі,
Торба, горба, сеньцябракі,
Дэўс-дэўс, касмадэўс,
Бац!
***
Эны-бэны, дыкі-пакі,
Арба, торба, энцы, смакі,
Эвус, дэвус, каматэвус,
Старой бабе ў запек спаць.
***
Рагадан, рагадан,
На чатыры загадан.
Кацярынін нос
На пятнаццаць вёрст.
Шалдэ-балдэ,
Бушмак барада,
Выйдзі вон з гарада.
Турмас!
***
Саломіна-яломіна,
Берасцень-пасвісцень.
Радзівон, выйдзі вон!
Каментаваць