Маленькае хлуслiвае шчаня
Ганяла пылянят ля самай хаты,
Насустрач раптам – гусачок цыбаты,
Яго баяцца ўсе ад Муркi да каня.
I што рабiць, ён возьме і ўшчыпне,
Хавацца трэба пад сухiя дровы.
А можа ў пуню да рудой каровы?
Пакуль пагроза зноў не прамiне.
Прайшоу гусак паважна па двары,
Шчаня застыла шэранькiм паленцам.
А потым кулем паняслося ў сенцы,
Дзе гаўкнула ўголас разы тры.
Што мне гусак – я спадару служу!
Магу сагнаць з дзяляначкi авечку.
Пакуль гусак не вернецца пад вечар —
Вартую гаспадарку i суседскую мяжу.
Сяргей Брандт, 01.04.2013
Каментаваць