Усе рубрыкі

Сярод непраходных балот — Сяргей Брандт

Гiсторыя, якая вельмi падобная на казку ЧАСТКА ДРУГАЯ

Ачнуўся хлопец, калі за мурзатымі шкельцамі невялічкага акенца па-ранішняму шарэць пачало. Ад тоўстых самаробленых васковых свечак адны толькі агаркі засталіся, а ў памяшканні яшчэ змрок непраходны ляжаў. Вельмі хацелася піць ды галава кругалі час ад часу выкручвала, калі ён прыпомніць учарашняе здарэнне спрабаваў: […]

Апошні волат зямлі беларускай — Сяргей Брандт

Цячэ магутны Нёман блакiтным шляхам памiж берагоў высокiх, памiж лясоў неабшарных i лугоў раздольных, памiж скошаных сенажацей i шэрых маўклiвых ільняных палёў. Нясе хвалi свае ён цяжкiя у самае сцюдзёнае мора. Доўгай стужкай празрыстай ляжыць яго кiрунак праз гарады i вёскi, мястэчкi розныя. Не ведае Нёман нi межаў нiякіх, нi даглядаў асаблiвых, […]

Срабраны дождж — Сяргей Брандт

У дзень святочны пойдзе дождж, Пад сонцам анiводнай хмары. Срабро сухім збяжыць на хвошч, Збяжыць блiскучым на абшары.

За рукi смерць людзей кране, Падпалiць чорным бэзу лiст. Сярод балот дрыгва ўздыхне, I змоўкне жвавы птушак свiст.

А дождж сухiм бяду цярушыць, Дзiцятка — у люльцы ля акна. Бог прыме на Вялiкдзень душы, Пачнецца […]

Уважлiва слухаць усiм! — Сяргей Брандт

Уважлiва слухаць усiм! Гэта патрэбна мёртвым I вельмi патрэбна жывым, На досвiтку сон сумотны.

Брусель раскрамсаў эфiр Амаль перад самым святам, І кветкi ляцяць на жвiр, I шкло зацвiло дыямантам.

Шукае матухну хлапчук, Але не знаходзiць побач. Праз дзверы цячэ раўчук, Ад дыма на вуснах горыч.

Нешта вiсiць на сцяне, Нябёсы ад жаху […]