Усе рубрыкі

Развiтанне. Сяргей Брандт

Цябе я болей не пабачу, Ад гэтага яшчэ бальней. Але нiхто не растлумачыць, Дзе будзе потым спакайней.

Замест пасадак i сцяжынак За вокнамi нямы паверх, Рэкламы бляск сухiх памiнак I смачнай забароны грэх. Днi пацякуць зусiм павольна, Не зменяць воблiк авеню. Кавал зямлi маленькi з поля Напомнiць доўгую раллю. Па ей брыдзе […]

Кавалачак роднай зямлi. Сяргей Брандт

Я любiць цябе не перастану, Дзядоў маiх кавалачак зямлi! I нават, калi дыхаць перастану, Буслом прайду па вiльгатнай раллi.

Я цябе нiколi не забуду, Бацькоў маiх лясная цiшыня! І нават стаўшы пасля смерцi брудам, Туманам золкiм прыйду апасля. Я цябе не перастану клiкаць, Дзяцей маiх дазволены спакой! Пасля марозаў буду цёплаю адлiгай, […]

Крэнт i Прэнт. Сяргей Брандт

Залез Крэнт на плот, Брыдкi таўсты жывот. Плот Прэнта не трымае, Крэнт тут жа пачынае.

Далей, каб ад турбот, Прэнт узляцеў на плот. За прэнт Крэнт учапiўся, Але ўнiз звалiўся. Сядзiць Прэнт каля плоту Вакол адны турботы. Заросшы iмхом плот, Таўсты брыдкi жывот. Сяргей Качанаў-Брандт, 14.04.2015

[…]

Згачар. Сяргей Брандт

На назе зялёнай скача Брудны лупаглазы Згачар. Ён жыве пад самым вiрам, Пахне глеем, пенай, жвiрам.

Носіць з цiны дробнай рэчы, Мае воблiк чалавечы. Пад вадой сцюдзёнай скача, Ваду круцiць мурза Згачар. Любіць есцi хлеб ячменны I шпурляць у качак пенай. Ой, не хоча Згачар мыцца, Носiць з гразi завушнiцы. Брат вядзянiцы? […]