Гуляе жабка ў “класікі” Бляшаначкай з карасікам. А побач — небаракі Чаргі чакаюць ракі.
|
||||||
Гуляе жабка ў “класікі” Бляшаначкай з карасікам. А побач — небаракі Чаргі чакаюць ракі. Добры, моцны, светлы Божа! Ты ўсе бачыш, ты ўсе можаш! Папрашу зусiм нямнога- Мiласцi ўсiм ад Бога. Каб праўдзівей сталi людзi, Шчырасць ёсць – удзячнасць будзе! Каб гучалi простай казкай Словы: “Дзякуй“, „Калi ласка“. Не гублялi, каб сумленне, Дай нам, Божа, адраджэнне! Кожны дзень стане, як свята- Усiм шчасця, усе багаты! Данясiце мае словы […] У сянях — на доле сена, I з яго тырчыць галоўка. Водзiць пыскаю нясмела Чорнаю, амаль кароўка. Вось дык кволенькае дзiва! Стаiць на нагах, хiстаецца. I глядзiць на ўсiх пуглiва, Светам божым захапляецца. Нарадзiлась гэтым ранкам, Вунь, як малако цумбора. Мох зацвiў на голым ганку, Зноў каровак гоняць у поле. Дзед махае нам падпружкай, […] Замерзлага хлеба акрайчык- Яго даў у лесе мне зайчык. Спытаўся:“Iдзеш жа дадому? Нясi вось гасцiнчык малому! З пустымi рукамi ў дзверы, Iз лесу, табе хто паверыць?“ Па полi ляцiць завiруха, Замерзла ў шэрага вуха. Здранцвелi на холадзе лапкi, Не мае валёнак, нi шапкi. I сам ён маленькi, з мiзiнчык, Табе перадаў вось гасцiнчык. […] |
||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |