Усе рубрыкі

Бабраня — Сяргей Брандт

Амаль ад самага рання Не спiць, працуе бабраня. Пагрыз рудой трохi альхi, Зваліў бярозку на iмхi. Хацеў паласавацца дубам, Але згубiў чатыры зубы. Пытае качак ля вады: „Зуб адрасце … да серады?“

Сяргей Брандт, 17.02.2013