Усе рубрыкі

Карона восені — Сяргей Брандт

Лісце крушыны на доле ляжыць, Сырасцю цягне, у тумане дрыжыць. Возера, бераг з прыціхшым чаротам, І цягне маўклівай асенняй сумотай.

Кроплі парвалі далонь павуціны, Крывёю блішчаць дарагой журавіны. Галінкай вярба запрашае ў цяпло, Пад хмарай зваліўся грак на крыло.

Вецер з дажджом гоніць сум па вадзе, Восень павольна ў кароне ідзе. На […]

ДАКРАНIСЯ ДА РОДНАГА СЛОВА — Сяргей Брандт

Дакранiся да роднага слова, Да арнаменту родных лясоў. Восень тчэ з павуцiння абнову, Каб развесiць у кожны куток.

Без сустрэч-пасядзелак да ночы, Без вясковых i простых людзей, Мова срэбрам пралiцца не хоча, Вось бы з ёй сустракацца часцей.

Ноч адыйдзе павольнаю справай, Ранкам будзе цудоўны настрой. Багдановiч, Мiцкевiч, Купала… Гоман птушак над […]

Я пачуў твае словы — Сяргей Брандт

Францішку Багушэвічу з удзячнасцю

Паглядзі ўверх на хмары, Там, сярод бяздоннай цемры, Месяц робіць Мір сапраўдным, Адчыняе знічкам дзверы.

Знічкі ў душы ўваходзяць І гараць святлом астральным, Так заўжды на небасходзе Было здарэннем незвычайным.

А цяпер не бачым свету, Свет людскіх душ не кранае. Дзесьці там на ўскрайку лета Цемра дзверы зачыняе.

Паглядзі […]

Зімовая споведзь — Сяргей Брандт

Сядай побач і паслухай: На дварэ раве, злуецца, Снегам кружыць завіруха І засыпіць усё здаецца.

Пацякло святло ад печы Сваім подыхам лагодным. У зімовы доўгі вечар Спаліць сум твой і турботы.

І пасцеліць ладна ложак, Як сапраўдная бабуля. Калыханка словам божым, Каб усе ў хаце заснулі.

За акном сапраўдна ціха, Снег гарыць, як […]