Усе рубрыкі

Зімовая споведзь — Сяргей Брандт

Сядай побач і паслухай: На дварэ раве, злуецца, Снегам кружыць завіруха І засыпіць усё здаецца.

Пацякло святло ад печы Сваім подыхам лагодным. У зімовы доўгі вечар Спаліць сум твой і турботы.

І пасцеліць ладна ложак, Як сапраўдная бабуля. Калыханка словам божым, Каб усе ў хаце заснулі.

За акном сапраўдна ціха, Снег гарыць, як [...]

АЎТАР НЕВЯДОМЫ. ЦIХАН

Пераклад на беларускую мову

Цiха-цiха, вельмi цiха Уваходзiць у дзверы Цiхан. Не галёкаць, не крычаць, Дзетак бавiць i качаць. Цiхан песенку пяе, Сны маленькiм раздаe: У гэтым сне — малы лiхтарык, У гэтым сне — сабачка Шарык. У гэтым — месяц жоўтым свецiць, У гэтым-спяць салодка дзецi. Цiха-цiха, вельмi цiха, Змрок, утульнасць [...]

Ой, люлі, люлі, люлі

Ой люлі, люлі, люлі, Прыляцелі жураўлі. Журавелькі доўганогі Не знайшлі сабе дарогі. Яны селі на вароты, — А вароты скрыгі… скрып… Не будзіце нашу дзетку, Наша дзетка спіць, спіць.

***

Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры. Селі на варотах У чырвоных ботах, Сталі сакатаці.

[...]