Махне крылом гарлiца Сярод галiнак квёлых I пра сябе дзiвiцца, Пачуўшы наша мову. Калi ёй спеў патрэбны Цi цудныя здарэннi — Прашэпча словы неба, I кленчаць сцiпла ценi.
Сяргей Брандт, 09.12.2013
|
||||||
Махне крылом гарлiца Сярод галiнак квёлых I пра сябе дзiвiцца, Пачуўшы наша мову. Калi ёй спеў патрэбны Цi цудныя здарэннi — Прашэпча словы неба, I кленчаць сцiпла ценi. Сяргей Брандт, 09.12.2013 Дзве рукi ёсць у мяне, Дзве рукi, яны — мае. Калi холад iх кране — Холадна тады i мне. Калi боль чапляе пальцы — Сэрца скача шэрым зайцам. Мыюць рукi, твар ды нос Пальчаткi маю на мароз. Сяргей Брандт, 09.12.2013 Гляджу, гляджу ва ўсе я вочы, Куды лаза ўзняцца хоча — Паўзе з прыступак па сцяне I нават дах не прамiне. Адтуль ёй бачна ўсё лепей, Утульна, цёпла — не ў склепе. Услед за ёй цяжкая гронка Вiтае пунсам сонца звонка. Сяргей Брандт, 09.12.2013 […] Замятае палi снег, Даўжыню хавае рэк. Вецер вые, пяе воўкам, Атрымаў дубок ватоўку. I стаяць у снезе хаткi, Спяць вавёркi, лiсяняткi. Бачуць сонейка ў сне, Лес вясёлы па вясне. А над дахам раве глуха, Трасе мехам завiруха. Замятае палi снегам I гуляе ўздоўж па рэкам. Сяргей Брандт, 10.12.2013 […] |
||||||
Copyright © 2025 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |