Усе рубрыкі

АД УЗЛЕСКУ, ЦЕРАЗ ПОЛЕ – Сяргей Брандт

Мiлы край майго дзяцiнства Ад узлеску, цераз поле. Песня бабкi над калыскай, Час той не вярнуць нiколi. Сцежка, як жыццё, здаецца Крок ступiў — навокал сосны. Каля вёскi птушка ўецца, Хлопчык стаў зусiм дарослы.

Хатка – купкай невялiчкай, Двор зарос, быльнёг сцяною. Пад страхой жыве сiнiчка, Час той не вярнуць нiколi.

„Прывітанне, – […]

САМАХОДНЫ ДРАНДУЛЕТ – Сяргей Брандт

Змайстраваў з бярозы дзед Мне трохколы драндулет. Як сапраўдны ён ляцiць, Толькi жудасна рыпiць. З лазы — колы, з дуба — руль, Сказаў мне: “Не рызыкуй! Не лятай з гары стралою, Ён драўляны, ты ж малое.

Падрасцеш i ў Хажове Купiм потым ровар новы. А цяпер — для нашай вёскi, Табе хопiць i […]

ЛЯСНАЯ БАНЯ – Сяргей Брандт

У кустах, сярод затоняў, Янот мые лапкай скронi. Чэша шорстку небарака, Бо наеўся смачных ракаў. Хвост рабы ў вадзе палошча, Спiнку лапухамi хвошча. Быццам у сапраўднай банi, Пад лазовымi кустамi.

Выглянуў з аiру кот: „Ты паспеў памыць жывот? Выцер мохам сухiм вушкi? Да вады iдуць цялушкi.

Туман вiльготны ля ракi, Спяць у вадзе […]

ЦIКАВЫЯ ГIСТОРЫI НАНАЧ АД РЫСЬКI. ЦЮ́РЛI-ЦЮ́РЛI… .. – Сяргей Брандт

Цю́рлі-цю́рлі, вось дык лiха — Вараць зайцы квас зайчыхам. З ячмяня, з акрайцаў хлеба, Смачны дух ляцiць да неба.

Каля рэчкi воўк злуецца: «Квасу зноў не дастанецца. Выпiлi бабры, вавёркi… Толькi дым над полем горкi.» Цю́рлi-цю́рлi, жарт не лiха — Вараць зайцы квас зайчыхам. Воўк прышоў, зайцы — у норах I сядзяць да першых […]