|
Не гнявiся, Божа! Мы — народ маленькi! Хто нам дапаможа Выйсцi iз калейкi? Моўчкi робiм справу, Лiпкi пот сцiраем. I тваю выяву У хмарах выглядаем.
Дождж iдзе — нам у радасць, Стылы снег – смяёмся. Старых хатак святасць Сцiплае знаёмства.
Ганьбяць нас чужыя I хваробы косяць, Лепшых у дамавiну I iмя не спросяць.
[…]
Павольна пад вечар валiцца снег, Зоркi смуткуюць — памёр чалавек. Застыў на марозе абрыс дабраты, Вецер, як смецце шпурляе сляды.
Крылы расправiў сумны Анёл, Свячу запалiў i сеў цiха за стол. Праменчыкам ясным душа адыйдзе, Яе да нябёс сам Анёл правядзе. Душы ўспамiны — апошнi прывет, I льецца дзiвосны з пяшчотаю свет. Успыхне […]
Пануры, шэры дзень у голым полi, Дождж зранку сеe дробны ўраджай. Здаецца, што цяпер, а можа i нiколi, Зялёным не пакрыецца аслiзлая мяжа. У небе птушак хворых адгалоскi Навеюць сум вакол, а золата рабiн, Як скарб зямлi ляжыць, ля самай вёскi, Адмежаваўшыся ад чарнаты галiн.
Дым з цеплынёй запросiць у госцi, Сядзець ля […]
Калi туман хавае да зары Сцяжынку, што вядзе ў лес I цягнецца халодным па кары, Старыя кажуць: „Продак уваскрэс!”
Сярод вiльготнай гэтай цiшынi Пачуецца зноў грукат капытоў, Успыхнуць у полi стылыя агнi Урыўкамі даўно забытых сноў. I дзе раней дуб волатам стаяў, Паявяцца абрысы моцных сцен. У тумане, памiж пажухлых траў, Не патрабуе […]
|
|