Усе рубрыкі

ДРАЖНIЛКI АД ШКАДЛІВАЙ СВIНКI – Сяргей Брандт

Частка другая • Андрэйка-батлейка, медная капейка.

• Алка-галка, альховая палка.

• Эдзiк-бэдзiк, клышаногi мядзведзiк.

• Паyлiнка-малiнка, сухая скарынка.

• Таня-плакса, дрынь-дрынь-дрынь, На носе гарачы блiн.

• Таўсценькi крот згубiў новы злот, Шукае ён грошы з мурзатым Алёшам.

• Вадзiм-глядзiм, зусiм адзiн.

• Ларыса-сяброўка згубiла алоўкi, Зялёная стужка, нямытае вушка.

• Рыгорка-вавёрка раве вельмi горка.

[…]

КАЗКА ПРА ЯЛОВУЮ ЛУЧЫНКУ — Сяргей Брандт

Завiруха пачалася знянацку. Нiхто яе i не чакаў, калi на вёску разам з халодным ледзяным ветрам наляцелi цяжкiя ад снегу хмары. Зараўла ў голас, загаласiла, замяла шляхi адразу. Згубiўся пералесак у белым мiльганнi i вёска, накрытая тоўстай пуховай коўдрай, знiкла. А якi быў цудоўны дзень. Марозiк сабе патрэскваў дошкамi плоту, свяцiла добрае сонейка. […]

ПАЦУЧОК-ПАМАЎЗА – Сяргей Брандт

Палiчыў з кратом зярняты, Два разы прабег за хатай. На градцы паспытаў радыскi, Адпiў вады з сабачай мiскi. Хацеў сцягнуць яйка ў павецi, I не паспеў — прагналi дзецi. Збанок малочны быў пусты, Кот зашыпеў — збег у куcты.

Там пасварыўся з мышай хатняй Iз-за кавалка булкi ладнай. Пад скрыню лёг, пусты бачок, Не […]

КАЗКА ПРА МЕДНЫ ЗЛОТЫ- Сяргей Брандт

На Манетным двары адной паўночнай сталіцы з самай раніцы панавала незвычайнае святочнае ажыўленне. У гонар Дня Каранавання маладога імператара чаканілі тысячу новенькіх срэбраных манет наміналам у дзесяць злотых. Але перш чым запусціць складаны механізм у дзеянне, для праверкі галоўнага штампа, выпрабавальная манета была адчаканена з простай меднай нарыхтоўкі . Манета атрымалася прыгожая, з […]