|
Матухна, матуля Добрая мая! Чуеш як зязюля Плача ў палях? Мiлы мой сыночак, Мне i не чуваць. Вечар доўгi, ночку Трэба моўчкi ткаць.
Матухна, матуля Толькi паглядзi, Як зорачкi-красунi Мiргаюць дзе-нiдзе.
Мiлы мой, радненькi, Мне не паглядзець. Ранiца шарэнька, З працай не паспець.
Матухна, матуля Трохi адпачнi. Сена ўсё згарнулi Цёплыя дзянькi.
Малы ты, […]
Частка першая Рымцы, грымцы, добры кот, Выхадзi цяпер упярод. Рымцы, грымцы, мышы спяць, Табе цяпер усiх шукаць.
Пячэ зайка зранку З макам абаранкi. Адзiн, два — агонь гарыць, Табе патрэбна выхадзiць.
Раз — сцiзорык, два — цвiчок, Тры — лабасценькi бычок. А чатыры — будзе рэч, Хто не возьме, пойдзе прэч.
Варылi тхаркi юшку […]
Я — вядомы чараўнiк! Прачытаў я мноства кнiг. Ведаю пра то, пра гэта, Бо вандрую цераз лета. Крэблi-Краблi-Бумс.
Бачу думкi дрэваў, кветак, Сны чытаю малых дзетак. Ведаю я мову птушак, Гукi вецярок цярушыць.
Крэблi-Краблi-Бумс.
Мне дапамагаюць зоры, Чытаць нябесныя ўзоры. Я — сапраўдны чараўнiк! Вось я тут, а вось я — знiк…
Крэблi-Краблi-Бумс.
Сяргей […]
Гісторыя малой Альжбеткі Што робіцца за акном? Мяце і трасе сваім дзіравым мехам злая да цяпла Завіруха, шпурляе ў вокны цэлыя прыгаршні халоднага снегу, просіцца малым кацянём у хату, завывае галодным ваўком у коміне і не бачна свету божага і суседскага плоту. Бяда … Куды не кінь вокам, толькі гурбы снегу стаяць сцяною, […]
|
|