|
Спiць бярозавы лясок, Не б’е рака ў ладкi. Ноч згубiла паясок Каля бабрынай хаткi. Ходзiць, камышом шумiць, У поцемках шукае. I да ранiцы гарыць Месяц у зорным краi.
Праз бярозавы лясок Да бабрынай хаткi. Ноч знайшла свой паясок, Спiце, немаўляткi.
Сяргей Брандт, 23.03.2013
[…]
Аднойчы, будучы яшчэ маленькiм хлопчыкам, давялося мне паслухаць ад аднаго начнога дзедавага госця вельмi цiкавую i адразу вельмi жудасную гiсторыю пра мястэчка Крэва. У тыя далёкiя часы яшчэ хадзiлi адгалоскi самай крывавай для нашага народа вайны, яшчэ не зараслi добра глыбокiя раны ад выбухаў i пажарышч, яшчэ страх падыходзiў вечарамi да вёскi i […]
ЧАСТКА ВОСЬМАЯ ЦЁМНАЯ, АМАЛЬ КАЗАЧНАЯ, АЛЕ САПРАЎДНАЯ ЧОРНАЕ СЭРЦА ЧАРАЎНІКА
УСТУП Прынесла праўду да людзей З дажджом халодная вада, Пра справы розныя чарцей, Бо дзе яны — заўжды бяда.
Цяпла няма, знiк ураджай, Хварэюць травы, стыне дол. I не праводзiцца мяжа Памiж дабром i хiтрым злом.
I ходзяць чэрцi па зямлi, У вобразе […]
Спачатку пацягне свежым паветрам, Затым захвалюецца жытняе поле. Схаваюць галоўкi спалохана кветкi, Замруць на хвiлiну галасы наваколля. Пярун зазлуецца, пацягне маланкай, Зямельку акропiць нябеснай вадою. I дождж запяе для ляска калыханку, Пад цяжкiмi хмарамi, там над ракою.
I доўга яшчэ не будзе прывольна Вясковаму шляху, хлявам ды бярозам. А потым над лесам узыйдзе павольна […]
|
|