|
З дзеткамi вожык Трапiў пад дожджык. Восем маленькiх, Калючыя жменькi. Схаваў пад малiнку, Тырчаць насы, спiнкi. Вось бедны вожык! А хто дапаможа?
Бэз вельмi пахучы, З крапiўкай жыгучай. Пад ружаю-кветкай Схаваць можа дзетак?
Цяжкое рашэнне, Галiнкi, карэнне… «Гэй, сябра, чаго ты?» Спытаў зайка ў ботах
«Заходзьце ўсе разам У хатку пад лазам.» «А хопiць […]
Маленькi зусiм, крылам сiл не хапае, Ён нарадзiўся ў сонечным маi. Але расце хутка як усе бусляняты, Праз месяц пабачыш над сваёй хатай. Ён зробiць у неба крок самастойна I паляцiць над палямi павольна. У сажалцы цёплай вадзiцы нап’ецца I клёкатам-песняй затым адзавецца.
Маленькi яшчэ i кволенькi буслiк, Як сiмвал жыцця на святой Беларусi. […]
Анёл мой! Я малю цябе, Прыкрый мяне сваiм крылом. Абаранi ад зла ў сне I ноччу будзь са мной, i днём. У гэтай цяжкай барацьбе Дай веры мне, не адпускай Душы маёй дзiцячай ад сябе, За грэх мяне сам пакарай.
Калi не будзе болей сiл, Згарэць, як зорка ўначы. Сагрэй меня ўзмахам крыл, Цяплом […]
Загарэлася зялёным Першая ў небе зорка, Потым жоўтым i ружовым, Вунь прачнулася iх колькi.
Колерам такiм пяшчотным Зоркi ў тонi заглядаюць. «Дождж занадта быў маркотным» — Кветкi ў голас падпяваюць. Вечар прыме на далонi Вугалькi ў цёмных хатках. Туманом у cтылым полi Накладзе на ростань латкi.
Загарэлася зялёным Першая ў небе зорка I ляцяць […]
|
|