Усе рубрыкі

Смачная лянота – Сяргей Брандт

Мядзведзiк з хiтрай лiсiчкай У „дурня” гуляюць на пстрычкi. Якая ж там школа? Якiя турботы? Гуляюць у карты амаль да суботы. А што там у школе, якiя здарэннi? Як пiшацца „танна” i хто есць карэннi? I колькi ўсё ж будзе — калi тры па восем? I роду якога вясна, лета, восень..?

Гульня на паветры […]

Лясны пажар – Сяргей Брандт

У бару — перапалох, Упалiлi краты мох. Ноччу ў хованкi гулялi, I з газнiчкамi скакалi. Не заўважылi iскрынку, Што згубiлi ў хваiнках. А пад ранiцу — не жарт! Усе беглi на пажар.

„Як i чым цяпер тушыць?” Мышы сталi галасiць. Птушкi, звяры не маўчаць: „Памажыце нам!”- крычаць.

Толькi ластаўка стралою Праляцела над сасною. I […]

Спадар лесу – Сяргей Брандт

На палянцы спадар лесу Хмары галiной завесiў. Каранi зямлю трымаюць, Ад вятроў абараняюць. Лiсце быццам медзь гарыць, Чуе ўсё i сам не спiць. I каб прывiтацца з намi, Дуб узняўся над стагамi.

Вось дык цудны родны край! Хочаш жолуд? Дык трымай! I стаiць драўляны клёкат, Лiча дуб дзён зiмнiх клопат.

Не хвалюйцеся, хваiнкi, Давядзе […]

Полька-твіст – Сяргей Брандт

На бярозе першы лiст Скачуць козы польку-твiст. Хвалi, хвалi па вадзе, Гул да лесу аж iдзе.

Спрытна б’е баранчык Капытцам у барабанчык. Падыйшоў заспаны воўк, Музыканта цягне ў бок.

Кажа: “Можа сёння хопiць? Мы ў лесе, не ў Еўропе. Разумею — першы лiст, Добра полька, чаму твiст?”

Сяргей Брандт, 25.04.2013

[…]