Усе рубрыкі

Дзве гусачкі амаль беларусачкі – Сяргей Брандт

Вясёлыя дзве гусачкi — Парфум, рабыя хустачкi. I модныя сукенкi, Замежныя паненкі. Не маючы турботаў, Зайшлi да „Аэрафлоту”. „Нядзеля, маем грошы, Наведаць Мiнск мы можам!”

Ляцяць да Беларусi Зайцы, авечкi, гусi. Гяргечаць звонка гусачкi Амаль, як беларусачкi.

„Добры дзень” i „Як прыемна”, „Калi ласка!”, „Узаемна”. Цольнiк кажа: „Гэй, панове! Вы ж гаворыце на мове! […]

Першы госць – Сяргей Брандт

Ён да хаты прыляцеў, На дуб мокры цяжка сеў. Паглядзеў у адзiн бок — Снег ляжыць уздоўж дарог. У другi бацян пабачыў — Iмшыць белым, няма качак. Зацягнула лужы шклом, Вось табе i родны дом.

Уздыхнуў, знайшоў галiнку I пайшоў без перапынку Трэскi, смецце сабiраць, На лiпе хатку будаваць.

Вунь як весела клякоча, Вясна […]

Віртуальны Гномік – Сяргей Брандт

Вiртуальны Гномiк ходзіць Па вiртуальным агародзе. Збiрае фiнiкі ён з пальмы, Нясе ў домiк вiртуальны. У самы вiртуальны вечар, Сядзiць ля вiртуальнай печы. Чытае верш пра мiр рэальны Iз кнiжкi вельмi вiртуальнай.

У гэтым вiртуальным свеце, Ён падабаецца так дзецям. Як многа спраў, сустрэч рэальных У павуцiне вiртуальнай. 12.04.2013

[…]

Ваўкі і чацвёрты мячык – Сяргей Брандт

А хто такое хоць раз бачыў? Ваўкi на полi гуляюць у мячык. Варатар — клышаногi мядзведзь На варотах стаiць i равець. За матчам пiльнуюць сарокi, Трашчаць i свiсцяць белабокi. Сядзяць тры зайцы пра запас, У халадку пьюць смачны квас.

Бабёр хвастом лупцуе па вадзе, Апошняя хвiлiна ў гульнi iдзе. А ты такое хоць раз […]