|
Начны цiкавы матылёк Прыляцеў да нас здалёк. Над яркай лямпаю ўецца — Яна Зямлёй яму здаецца. I як да зор не даляцець, Калi вартуюць зоркi медзь. Натхненнем маняць уначы, Iх нават не пералiчыць.
Згарыць малое ў iмгненне, Звычайнае кароткае здарэнне. Абпалiць крыльцы матылёк, Каб адступiў халодны змрок.
Сяргей Брандт, 07.04.2013
[…]
Кожны дзень, чацвёрты год, На мышэй палюе кот. Мышы доўга разважалi, Доўга трэнера шукалi.
Запрасiлi аж з Карэi Пацучка сабе — сэнсэя. Ранiцой цяпер — зарадка, Потым трэнiнг па парадку.
Аж звiнiць ад крыку плот, Сцеражыся цяпер кот! Выхадзi змагацца з намi, Кот схаваўся за дзвярамi.
Сяргей Брандт, 06.04.2013
[…]
Я — глiняны парсючок, Маю сыценькi бачок. Я вясёлы i прыгожы, Бо збiраю толькi грошы.
А звiняць яны так звонка, Я — дзiцячая скарбонка. На палiцы стаю цяжка Памiж ваўком i чарапашкай.
Сяргей Брандт, 04.04.2013
Брат малодшы мой — Цiмошка, Спiць у сваiм маленькiм ложку. Носiць боцiкi малыя, Не пасуюць мне такiя. Есць з маленькай мiскi кашу, „Не смачная!”- малы кажа. Брат маленькi, а вакол Аж гудзiць ля брата дол.
Брат не ходзiць, ён маленькi, Поўзае, як жук старэнькi. Мама кажа: “Скора пойдзе! Усе цацкi твае знойдзе!”
Можа лекаў […]
|
|