Усе рубрыкі

Прыгоды дэтэктыва Бру. Нефрытавы дракон – Сяргей Брандт. Найлепшыя справы ў вершах

Пра Дракона Вы не чулi? Ён прапаў у Сiнгапуры. Сам з нефрыта, жыў у храме, Быў вясёлым, добрым, жвавым.

А калi яго не стала — Золата ў казне прапала. Знiк даход i ад турыстаў, А як цёк ракою чыстай. Атрымаў Бру тэлеграму Iз зямлi, дзе многа храмаў. Прынясла яе сiямка У сваiх прыгожых […]

Гусачка-паненка — Сяргей Брандт

Луг зялёны, сонца свецiць, Так прыемна жыць на свеце. Хлопчык гусачку пытае: „Пачакай, ты хто такая? Як цябе завуць? Мянушка?” Крочыць далей важна птушка. Што ёй хлопчык – ён маленькi, Гусiны гонар у паненкi.

Сяргей Брандт, 30.03.2013

Міравы рэкорд – Сяргей Брандт

Малады i спрытны крот Мiравы пабiў рэкорд. Ускапаў за тры гадзiны Агарод бабкi Марыны. А на клумбе з кветкамi Пакінуў слядкi рэдкiя. Не залiчаны рэкорд — Сапсаваў крот агарод.

28.03.2013, Сяргей Брандт

Гарэзлівы зайка – Сяргей Брандт

Пабiў зайка лапкi, Прыгаўшы з канапкi. Плача, енчыць: “Ой, баляць!” Трэба цётку выклiкаць. Педыятр — цетка Лiсiца, Жоўтаю маланкай мчыцца. У гiпс схавала лапкi: “Не скачы з канапкi.”

Сяргей Брандт, 28.03.2013