|
Кот Васіль iдзе ў госцi, Мые лапкай шорстку, хвoсцiк. Белы гальштук i панчошкi, Паглядзеў у шкельца трошкi. Вось якi каток прыгожы! Падлiчыў у кiшэні грошы. Можа хопiць на валошкi? Нараджэнне сёння ў кошкi.
«Дзiнь-дзiлiнь! Дзвер адчыняйце! Я спазнiўся! Выбачайце! Вось табе, сiямка, кветкi, Сорт заморскi, вельмi рэдкi!
«Эквадор?» — «Hе, з Беларусi! Ад маёй […]
Свежай ранiцой не спiцца, Смоўж паўзе расы напiцца. Туман лье на траву белым, Пахне вельмi дзiчкай спелай. Павучок крычыць з галiнкi: „Смоўж, мо маеш ты хвiлiнку? Выпiць кавы, з’есцi сушку, Хочаш на сняданак мушку?“ „Дзякуй, сябра! Hе, не трэба, Нi салодкага, нi хлеба. Мне б пабачыць край сцяжынкi, Вось бягу…без перапынку. Можа пашанцуе ў […]
Раскажу табе на вушка Мары я свае, падушка. Ты затым сном каляровым Мне адкажаш, быццам словам. Правядзеш праз зорны шлях, Пранясеш праз начны жах. Птушкай палячу з табою Над ракой i над зямлёю.
Вось такiя сны ў дзетак- Промнi света, водар кветак. Сон дзiцячы, праз падушку, Пяе казкi дзеткам у вушка
Сяргей Брандт, 22.02.2013 […]
Вечар на ганак стамлёна садзiцца, Цягне вiльготным ад лесу, не спiцца. Б’ ецца ў вокны галiнка вiшнёвая, Неба засвецiцца зоркамi новымi. Дзеткi ўкленчылi, моляцца Богу: „Месяц, расчысцi ад цемры дарогу!“ Птушкай пявучай малiтва засвецiць, Дзiцячыя словы — Бог адразу прыкмецiць. I зоркай вядзе праз бяду i туманы Да хаты сваёй дзетак родную маму.
Сяргей […]
|
|