Усе рубрыкі

Бай

БАЙ

Бегаў бай па сьцяне У чырвоным каптане, Байку баіў. Ой, люлі! Жылі пчолкі у вульлі… Баіць ці не? — Баіць!

Бегаў бай па сьцяне… Шла вясна па вясьне, Жылі пчолкі з году ў год, Баіць ці не? — Баіць!

Бегаў бай па сьцяне… [...]

Мушка-зелянушка й камарык-насаты тварык

Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца, І «таўкачыкі» сьпяваюць, і у скокі тнуцца; «Гэй, гоп, таўкачыкі, Гэй, гоп, асінавы, Ды работы Максімавы…» А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае, Камарок за камарочкам да яго шыбае, І пясьняр з усіх найлепшы ўжо зьвініць ля вуха, Як камарыка няўмысьне загубіла муха.

[...]

Мішка-памочніца (і Агнія Барто:)

Мішка

Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу. Я яго адрамантую І цукеркай пачастую.

Пераклад: Сяржук Сокалаў-Воюш

Памочніца

Спраў у Танечкі багата. Хто б управіцца паспеў? Памагала ўранку брату — Брат цукеркі ўранку еў.

Мыць хацела лыжкі ў місцы, Ды да кухні не дайшла: [...]

Ст. 3 з 3123