Пераклад на беларускую мову
Цiха-цiха, вельмi цiха
Уваходзiць у дзверы Цiхан.
Не галёкаць, не крычаць,
Дзетак бавiць i качаць.
Цiхан песенку пяе,
Сны маленькiм раздаe:
У гэтым сне — малы лiхтарык,
У гэтым сне — сабачка Шарык.
У гэтым — месяц жоўтым свецiць,
У гэтым-спяць салодка дзецi.
Цiха-цiха, вельмi цiха,
Змрок, утульнасць i спакой.
Дзеткi спяць. Адходзiць Цiхан
У домiк цiхi за ракой.
Сяргей Брандт, 11.12.2013
Каментаваць