Усе рубрыкі

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

1. Што за звярочак: па хаце ходзіць, ніхто яму не шкодзе, усякі яго ўважае, дарогу саступае.

2. Сярод хаты лужа стаіць, а на лужы рыба ляжыць.

3. Кругла, як гарбуз, салодка, як цукар, на стале не бывае, а ўвесь свет пітае.

4. Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей — і курачка цэлая, і госць сыты.

5. Свой сваю есць і ў вочы пазірае.

6. Бутэлечка крышталёва, у ёй вада здарова — хто жыў, хто ўміраў, той яе ўжываў.

7. Нова пляшачка поўна віначка — хто яго не ўжываў, той смаку не знаў.

Адказы:
Паказаць схаваны тэкст

1 казачнік нешта сказаў Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>