|  | 
										Моцна спіць зімой вавёрка– у яе пад снегам норка.
 А ў бярлозе, у бары,
 смокча лапу лось стары.
 
 І казуля не ўтрывала,і таксама прыдрамала,
 у нары, у гушчары,
 да вясновае пары.
 Спіць яна і бачыць сны
 аж да самай да вясны. Чытаць далей » Хто як зімуе
 
										Зорная зімовая ноч. На заснежанай лясной паляне стаіць снегавік. У яго нос-морква, на галаве капялюш са старога вядра, у руцэ мяцёлка. На палянку крадучыся выходзяць Таўстун і Даўгавух.Спыняюцца.
 
 ДАЎГАВУХ. Ну, чаго спыніўся?ТАЎСТУН. А ты чаго?
 ДАЎГАВУХ. А я… я на цябе гледзячы!
 ТАЎСТУН. А я – на цябе!
 Нейкі час стаяць моўчкі.
 ДАЎГАВУХ. Ну што, пайшлі далей?
 ТАЎСТУН. Пайшлі!
 Зноў нейкі час моўчкі стаяць.
 ДАЎГАВУХ ( сярдзіта). Слухай, мне гэта надакучыла! Трэба ісці!
 ТАЎСТУН. Трэба!
 ДАЎГАВУХ. Альбо наперад, альбо назад!
 ТАЎСТУН. Лепш назад!
 ДАЎГАВУХ. Ах ты, баязлівец! Ну, чаго спалохаўся? Ён жа са снегу!
 ТАЎСТУН. Ды ведаю я гэта! Але ж вельмі ўжо на паляўнічага падобны! І мяцёлка гэтая… ну зусім, як стрэльба! Ведаеш што, ідзі лепш адзін!
 ДАЎГАВУХ. А ты?
 ТАЎСТУН. А я цябе тут пачакаю. Чытаць далей » Cнегавік і вясна (п’еса)
 
										Жылі-былі ў рэчцы плоткі, бесклапотныя малодкі. Жылі-былі, не тужылі, нідзе службы не служылі, анідзе не працавалі. Толькі танцы танцавалі. Як пачнуць танцаваць – па ўсёй рэчцы чуваць. Узнімаюць хвалі, самі сябе хваляць. Ну, а стрэнуць каго – не адпусцяць так яго: у круг запрашаюць, скакаць прымушаюць. Чытаць далей » Казка пра плотак – вясёлых малодак 
										3 маленства яны нас да сэрца гарнулі,Пяшчотныя, добрыя рукі матулі,
 Што зранку працуюць няспынна і лоўка,
 Дачушку накормяць, прычэшуць галоўку.
  Малюнак: Josephine Wall Чытаць далей » Матуліны рукі (аўдыё) |  |