Усе рубрыкі

ЗАДАЧА ДЛЯ САМЫХ МАЛЕНЬКІХ — Сяргей Брандт

Вельмі цяжкая задача:
“Верабей па двары скача.
Кот за гэтым пiльна сочыць,
Верабей тым часам крочыць”.

i_012 (1)

Вось пытанне: “Колькi крокаў,
Не, напэўна, поўных скокаў,
Зробiць птушка за хвiлiну
Да катка, што ў малiне?”

Адказ просты: “Два-тры крокі,
Не, напэўна, два-тры скокі.
Кот маланкай пабяжыць —
Верабей на дах узляцiць”.

Сяргей Брандт, 04.07.2014

Андрэй Мясткоўскі. ЗЯЛЕНЫ СВЕТЛАФОР.

Ішла ў дзіцячы сад дзяўчынка Алёнка са сваімі лялькамі — Медзведзянем і Ліскаю. І трэба было ім перайсьці вуліцу. Вось і кажа дзяўчынка Алёнка Лісцы з Мішам:
— Не ідзіце цяпер, бо трэба чакаць, пакуль светлафор зяленым святлом засвеціцца.
— А калі мы хуценька? — адказваюць Ліска з Мішам.
Ды й пабеглі.
А ехаў па дарозе Зайчык на машыне. Ен ехаў вельмі хутка і не паспеў затармазіць.
Бачыце: у Зайчыка разбіта вушка, Мядзведзяняці лапу адарвала, Лісцы — хвосцік.
Прыехала хуткая дапамога.
Забраў лекар Мішку, Ліску і Зайчыка і павёз у бальніцу.
Плача Ліска. Плачуць Мішка з Зайчыкам.
Ўжо не гуляюць яны ў двары, а ляжаць у бальніцы.
Вельмі шкада іх дзяўчынцы Алёнцы.
— Больш ніколі-ніколі не буду так вуліцу пераходзіць, — кажа дзяўчынцы Аленцы Мішка.
— І я… — абяцае Ліска.
І ўжо цяпер, сапраўдна, як выйшлі яны на вуліцу, то чакаюць, калі на светлафоры будзе зяленае святло.
— А цяпер хадзем, — кажа дзяўчынка Алёнка.
І яны пайшлі. А ў дзіцячым садку распавялі дзеткам, калі можна пераходзіць вуліцу: толькі тады, як светлафор зяленым агеньчыкам засвеціцца.

(Пераклад з украінскай Максіма Надтачэя.)

 

IMG_0001IMG_0002IMG_0003IMG_0005IMG_0006IMG_0007IMG_0008IMG_0010IMG_0012IMG_0014IMG_0015IMG_0016

 

Агатка і Кніжка (песенькі)

Цудоўныя песенькі мамы і Агаты на словы розных беларускіх аўтараў.

Спявае Аляксандра Грахоўская. Яшчэ больш тут: aljaksandra.com

СПРАВЯДЛІВЫ КОЦІК — Сяргей Брандт

515738_original
Коцік шэры асцярожна
Робіць заднюю падножку
Вось дык дзіва, злы ваўчок
Паваліўся на бачок.

Сяргей Брандт, 18.04.2014